КАЛІБРО́ВАЧНАЯ ІНВАРЫЯ́НТНАСЦЬ,
нязменнасць (інварыянтнасць) палявых тэорый фундаментальных узаемадзеянняў адносна лакальных пераўтварэнняў дынамічнай (калібровачнай) сіметрыі.
Кожнаму тыпу фундаментальных узаемадзеянняў элементарных часціц ставіцца ў адпаведнасць свая калібровачная сіметрыя, спецыфіка якой вызначаецца колькасцю і ўласцівасцямі лакальных параметраў (функцый прасторава-часавых каардынат) адпаведных калібровачных пераўтварэнняў, што дзейнічаюць у прасторы хвалевых функцый разгляданай палявой сістэмы. К.і. забяспечвае наяўнасць захавання законаў дынамічных зарадаў, якія вызначаюць здольнасць элементарных часціц да пэўнага тыпу ўзаемадзеянняў, а таксама адлюстроўвае непазбежнасць генерацыі зараджанымі часціцамі адпаведных калібровачных палёў — пераносчыкаў гэтых ўзаемадзеянняў. На аснове К.і. пабудаваны палявыя тэорыі электрамагнітных ўзаемадзеянняў, злектраслабых узаемадзеянняў і моцных узаемадзеянняў (
Літ.:
Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий.
А.А.Богуш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)